ДАРОЖНАЯ МАПА падтрымання і развіцця галіны культуры Беларусі ў 2025-2027 гг.
Беларуская Рада культуры не спыняе працы па вызначэнні прыярытэтных кірункаў і ацэнцы аб’ёму неабходнага падтрымання для розных сектараў беларускай культуры. Вынікам гэтай дзейнасці сталася новая Дарожная мапа падтрымання галіны на 2025-2027 гг.
Дарожная мапа — дакумент, які ўлічвае ключавыя выклікі, што стаяць перад сектарам, і тлумачыць неабходнасць усебаковага падтрымання еўрапейскімі інстытуцыямі.
У ліку прыярытэтаў, акрэсленых Мапай на 2024 – 2027 гг.:
- акцэнт на ролі культуры ў грамадстве;
- культурныя правы;
- рэалізацыя патэнцыялу актараў і роўны доступ да рэсурсаў;
- каардынацыя паміж арганізацыямі, выбудова цэласнай культурніцкай палітыкі;
- пашырэнне дыялогу і міжнародных кантактаў.
У аснову Дарожнай мапы падтрымання беларускай культуры на 2024 – 2027 гг. закладзеныя вынікі апытання з удзелам каля сотні дзеячаў культуры, пры яе складанні ўлічаныя досвед працы і намаганні дзясяткаў арганізацый.
Гэтая грунтоўная праца ўжо была прадстаўленая на высокім узроўні ў Бруселі. Прэзентацыя з удзелам чальцоў каманды Беларускай Рады культуры і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні адбылася падчас сустрэчы старшых службовых асоб (Senior Officials Meeting) па дапамозе ЕЗ для дэмакратычнай Беларусі.
Кароткі тэкст Дарожнай мапы на англійскай і беларускай мовах можна спампаваць у фармаце pdf.