Ключавыя актары незалежнай беларускай культуры: на памежжы прасторы і часу


Перад вамі — грунтоўная даследчая работа. Вялікі навуковы тэкст, у цэнтры ўвагі якога — асноўныя арганізацыі, дзеячы беларускай культуры ў краіне і за мяжой і тыя ўмовы, у якіх яны існавалі (былі вымушаныя існаваць) ў пачатку – сярэдзіне 2023 года.

Гэты тэкст стаўся вынікам базавага (baseline) даследавання, у якасці замоўцы працы выступіла Беларуская Рада культуры, а штуршком для вывучэння фонавых умоваў існавання нашай культуры сёння стаўся старт вялікай праграмы ArtPower Belarus.

Даследаванне з мэтамі апісання поля арганізацый і ініцыятыў, чыя дзейнасць скіраваная на развіццё і прасоўванне беларускай культуры, аналізу праблем і ўмоў развіцця з пункту гледжання актыўных агентаў праводзілася ў траўні – чэрвені 2023 года. Яго эмпірычнай базай сталіся вынікі маніторынгу адкрытых крыніц і матэрыялы, сабраныя даследчыкамі падчас онлайн-анкетавання (35 анкет) і экспертнага апытання (15 інтэрв’ю).

Мы ўсведамляем, што спрычыніліся да стварэння вельмі каштоўнага дакумента, дзе сабраная багатая інфармацыя пра тое, якая яна, беларуская культура сёння. Таму пасля абмеркавання ў камандзе і рэдактуры выніковага тэксту (каб выканаць умовы захавання бяспекі актараў) мы вырашылі змясціць гэтыя даследчыя матэрыялы ў адкрыты доступ для агульнага карыстання. ПОЎНЫ ТЭКСТ ДАСЛЕДВАННЯ ПА СПАСЫЛЦЫ

Scroll to top