Дайджаст актуальных даследванняў у галіне правоў чалавека 

Беларускі Хельсінкскі камітэт
  1. Права на здароўе: міжнародныя стандарты і беларуская рэальнасць. Права на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя — адно з фундаментальных правоў чалавека. 

Упершыню ў адным масіве былі сабраныя, прааналізаваныя і абагульненыя ўсе рэкамендацыі міжнародных механізмаў, што датычацца рэалізацыі права на здароўе ў Рэспубліцы Беларусь, уключаючы прававыя пазіцыі Камітэта па правах чалавека, Камітэта па правах асоб з інваліднасцю, Камітэта па правах дзіцяці, Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын, Камітэта па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, а таксама рэкамендацыі ў межах Універсальнага перыядычнага агляду, добраахвотнага нацыянальнага агляду Мэтаў устойлівага развіцця і спецыяльных працэдур Савета па правах чалавека ААН.

Даклад падрыхтаваны з выкарыстаннем прававых крыніц і даступных статыстычных дадзеных па стане на 5 снежня 2025 года.

Падрыхтавана пры падтрымцы Human Rights House Foundation.

  1. Нацыянальны індэкс  правоў чалавека. Дадзеныя  

Гэты індэкс стварае група экспертаў грамадзянскай супольнасці пад агульнай каардынацыяй Беларускага Хельсінкскага Камітэта.

Аўтары прыводзяць агульную ацэнку сітуацыі з правамі чалавека і па трох катэгорыях (сацыяльна-эканамічныя правы, грамадзянска-палітычныя правы і агульныя меры ў галіне правоў чалавека) ацэньваюць канкрэтныя правы, іх кампаненты і індыкатары ідэальнай сітуацыі.

Поўная візуалізацыя індэкса даступна тут.

Аўтары робяць гэты індэкс дзеля трох рэчаў:

  1. каб зацікаўленыя прафесіяналы маглі хутка ацаніць агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а не збіраць інфармацыю па разрозненых крыніцах;
  2. каб паказаць, як змяняецца сітуацыя;
  3. па сутнасці індэкс паказвае напрамак рэформ у галіне правоў чалавека, у якіх мае патрэбу наша краіна.
Праваабарончы цэнтр «Вясна»
  1. Справаздача аб прымусовай працы ў беларускіх турмах.
  2. Міжнародная платформа падсправаздачнасці для Беларусі (IAPB), кааліцыя, якую сумесна ўзначальвае «Вясна», прадстаўляе новую справаздачу «Шляхі да падсправаздачнасці для Беларусі». Механізмы барацьбы з парушэннямі правоў чалавека і міжнароднага крымінальнага права.   
  3. Абноўленыя даведнікі па спосабах падтрымкі беларускіх палітычных зняволеных з-за мяжы.  
  4. “Гэта мой тата” фільм пра цяжкае становішча сям’і палітычнага зняволенага.
  5. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе. Апублікаваны штогадовы агляд «Вясны».
Праваабарончы цэнтр Lawtrend

Маніторынг сітуацыі са свабодай асацыяцый і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, снежань 2025 г.

In English 

In Russian

НДА ў Беларусі: сітуацыя з рэгістрацыяй і ліквідацыяй (вынікі колькаснага даследавання). .

In English 

In Russian

Адноўлена Храналогія парушэнняў свабоды асацыяцый у Беларусі. Цяпер Храналогія ўключае штомесячны агляд парушэнняў свабоды асацыяцый з жніўня 2020 года па снежань 2025 года.  

In English

In Russian

Scroll to top