Новы інструмент для ацэнкі якасці адукацыйных паслуг: тэсцім і карыстаемся!
Каманда экспертаў Tool4edu прапануе Інструмент для самаацэнкі якасці адукацыйнай анлайн-паслугі ў сферы нефармальнай адукацыі дарослых.
Гэта эксперыментальная распрацоўка, адрасаваная правайдарам нефармальнай адукацыі, якія працуюць у анлайн-фарматах. З яго дапамогай можна самастойна ацаніць якасць аказаных адукацыйных анлайн-паслуг.
Інструмент прадстаўлены ў форме Чэк-ліста і яго Метадалагічнага абгрунтавання, размешчаны на сайце www.tool4edu.online і адкрыты для свабоднага выкарыстання.
Будзе карысны як пачаткоўцам, так і дасведчаным аўтарам і выкладчыкам, якія імкнуцца да стварэння якасных адукацыйных паслуг. Інструмент таксама можа спрыяць развіццю прафесійных кампетэнцый арганізатараў нефармальнай адукацыі.
Гэта распрацоўка накіравана на павышэнне якасці адукацыйных анлайн паслуг і прадуктаў у сферы нефармальнай адукацыі дарослых. Яго мэта — спрыяць павышэнню якасці анлайн-паслуг у сферы нефармальнай адукацыі дарослых, якія распрацоўваюцца або ўжо аказваюцца. Інструментам могуць скарыстацца як асобныя спецыялісты, так і арганізацыі, якія працуюць як у камерцыйным, так і ў некамерцыйным сектарах.
Мовы: беларуская, руская і англійская.
Каманда распрацоўшчыкаў запрашае паўдзельнічаць у паляпшэнні якасці Інструмента, пакінуўшы пасля выкарыстання зваротную сувязь на сайце www.tool4edu.online
Просім Вас дзяліцца інфармацыяй аб распрацоўцы з калегамі па нефармальнай адукацыі, у нашых агульных інтарэсах падвышаць якасць усёй сферы!