Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025
Прэмія заснаваная ў 2025 годзе Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам. Мэта прэміі «Голас пакалення свабоды» – ушанаванне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі […]
