«РАДА» абнавіла дадзеныя па патрэбах моладзі ў нефармальнай адукацыі

Мінулае апытанне адбылося ў 2023 годзе, напачатку 2025 года каманда БНМС «РАДА» вырашыла абнавіць дадзеныя, а таксама прапанавала вывучыць тэму запыта на нефармальную адукацыю ў межах «Народнага апытання» – незалежнай ініцыятывы, якая з 2020 года вывучае, што думаюць беларусы пра актуальныя падзеі. Ніжэй будуць прэзентаваныя дадзеныя абодвух апытанняў. Мэтай даследавання з‘яўлялася вызначэнне патрэб у напаўненні і арганізацыі праграм нефармальнай […]

Ініцыятыва Volnyja шукае ментараў/-к для былых палітзняволеных

Ініцыятыва Volnyja дапамагае былым палітвязням і палітвязынкам вяртацца да нармальнага жыцця пасля вызвалення. У супольнасці ўжо ёсць валанцёры/-кі, эксперты/-кі і іншыя ініцыятывы, а зараз шукаюць ментараў/-к. Ментар/-ка — гэта чалавек, які на валанцёрскай аснове: Даведацца больш https://www.volnyja.com/mentar-kam

ФЕСТЫВАЛЬ АБУДЖАНЫХ TUTAKA 2025

Фэст Tutaka — пяты раз разам!Сёлета фестываль Tutaka святкуе свой юбілей — нам ужо пяць гадоў! Нават не верыцца, але фэст вырас з камеральнай імпрэзы ў падзею са шматтысячнай аўдыторыяй, жывую прастору сустрэч беларусаў з усяго свету.Месца ўсё тое ж — маляўнічая паляна Барык, дзе раней грымела слаўнае «Басовішча». Сэнс зусім новы. Фестываль Tutaka — […]

Адкрыты конкурс кароткатэрміновых стыпендый ў Вене

Бюро па супрацоўніцтве з грамадскім грамадствам «Дыялог» (Dialogbüro Vienna) прымае заяўкі на атрыманне месячнай гасцявай стыпендыі, якая павінна быць завершана ў перыяд з верасня па снежань 2025 года. Наша праграма прапануе вам магчымасць правесці адзін месяц, працуючы над праектам на ваш выбар у камфортнай абстаноўцы ў Вене, а таксама дазваляе вам знаёміцца з аўстрыйскімі ініцыятывамі. […]

Сусветны форум за дэмакратыю 2025: запрашэнне да ўдзелу

13-ы Сусветны форум за дэмакратыю, які пройдзе ў Страсбургу з 5 па 7 лютага 2025 года, запрашае палітыкаў, грамадзянскую супольнасць і актывістаў абмеркаваць крызіс даверу да дэмакратыі і прапанаваць інавацыйныя рашэнні для яе адраджэння. Сусветны форум за дэмакратыю — унікальная платформа для глабальнага дыялогу, якая аб’ядноўвае палітыкаў, грамадзянскую супольнасць і недзяржаўныя арганізацыі для абмеркавання выклікаў […]

Фінансаванне для стваральнікаў кантэнту па правах чалавека

Journalists for Human Rights абвясціла новы раунд праекта для беларуса_к, якія ствараюць кантэнт па тэме правоў чалавека. Гэта магчымасць фінансавання адкрыта для незалежных журналістаў, якія займаюцца журналісцкімі расследаваннямі, рэпартажамі пра правы чалавека, матэрыяламі пра ЛГБТК і правы жанчын, падкастамі, а таксама кароткімі і доўгімі дакументальнымі відэаролікамі. Фінансаванне даступна для стварэння гісторый, падкастаў і відэа, будь […]

Стадзі-тур «Міграцыя» ў Берліне

Арганізатары Razam e.V. і ІншыЯ. Дедлайн 11.05 Хочаш умацаваць сваю працу па тэме міграцыі і атрымаць натхненне ад нямецкага досведу? Тады запрашаем у Берлін 16–20 чэрвеня на стадзі-тур, дзе беларускія актывіст_кі і журналіст_кі сустрэнуцца, каб абмяняцца вопытам з нямецкімі калегамі і паміж сабой, а таксама пераасэнсаваць звыклыя практыкі. Каму падыходзіць? Што вас чакае? Рэгістрацыя адкрыта […]

Уводны курс па правах чалавека «Тэрыторыя правоў». Адчынена рэгістрацыя да 5 траўня

Дэдлайн падачы заявак: 5 траўня 2025 года (уключна). Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая школа — з радасцю абвяшчае набор на Уводны курс па правах чалавека, які адбудзецца ў афлайнавым фармаце ў Вільне (Літва). 🔺 Пра Курс Гэта 3-х дзённая праграма навучання разуменню правоў чалавека (першы, уводны ўзровень ведаў).  У межах праграмы вы азнаёміцеся з асноўнымі паняццямі, […]

Прием заявок на Программу стипендий для гражданского общества Восточного партнерства

Eastern Partnership Civil Society Facility открыл второй прием заявок на Программу стипендий для гражданского общества Восточного партнерства, посвященную противодействию дезинформации. Программа включает в себя финансирование проекта в размере до 5000 евро, наставничество и доступ к сети контактов. Информационная сессия состоится 6 мая в 13:00 (по варшавскому времени). Для участия необходимо зарегистрироваться. Заявки на участие в […]

Norrsken Accelerator 2025

Дэдлайн: 15 чэрвеня (але месцы запаўняюцца па меры разгляду).  Стакгольм, Швецыя Для каго: impact-стартапы на ранніх стадыях (pre-seed / seed).  Калі: жнівень – верасень 2025 Norrsken Accelerator — 8-тыднёвая інтэнсіўная праграма для стартапаў з сацыяльным ці экалагічным фокусам.  Прапануецца: – Доступ да глабальнай сеткі Norrsken (1000+ фаундараў/-к, партнёраў/-к, ментараў/-к).  Даведацца больш

Scroll to top