Стартаваў тыдзень супраць катаванняў 23-29 чэрвеня
“Катаванні ў Беларусі застаюцца сістэмным злачынствам, нягледзячы на міжнародныя забароны, увагу праваабаронцаў і тысячы задакументаваных выпадкаў.” 23-29 чэрвеня ў Вільнюсе, Варшаве і анлайн адбудзецца “Тыдзень супраць катаванняў” — серыя публічных мерапрыемстваў, прымеркаваная да “Сусветнага дня падтрымкі ахвяр катаванняў”. Гэтую акцыю ўжо сёмы раз ладзяць “Прававая ініцыятыва” разам з “Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі” […]
