Летняя школа па мірнай асвеце ў Грузіі

Demilitarising Mind – Supporting Peace — летняя школа па мірнай асвеце у Грузіі 8–13 ліпеня. Яна будзе складацца з серыі інтэрактыўных семінараў, дыскусій і лекцый, працы з комплекснымі праблемамі, звязанымі з узброенымі канфліктамі, мілітарысцкімі ідэалогіямі і практыкамі.

Мовы: расейская і ангельская.

Усе выдаткі арганізатары бяруць на сябе.

Мэты летняй школы

Мы рады вітаць усіх, хто гатовы выкарыстоўваць новыя веды і метады адукацыі міру ў сваёй прафесійнай або валанцёрскай дзейнасці. Галоўны крытэр — асабістая матывацыя; жаданне і гатоўнасць спрыяць міру. Папярэдні вопыт удзелу ў міжнародных школах або майстар-класах не патрабуецца. Мы цэнім вопыт удзельнікаў у актыўнай працы па стварэнні супольнасцей.

Удзельнікі будуць задзейнічаны ў распрацоўцы праграмы адукацыі міру — адукацыйнага рэсурсу, накіраванага на прасоўванне культуры міру і мірнага сужыцця. Акрамя крытыкі мілітарызму і нацыяналістычных ідэалогій, вобразаў ворага і практык гістарызацыі канфліктаў, мы будзем дзяліцца вопытам размоў пра мір і разам разважаць над тым, якім павінен быць мір і як да яго прыйсці.

Мы разглядаем удзел у школе як магчымасць умацаваць і пашырыць транснацыянальную сетку супольнасцей міру, распаўсюджваць ідэі міру і папулярызаваць метады працы для дасягнення ўстойлівага міру.

Заяўкі збіраюць да 30 красавіка. ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Scroll to top