Анлайн курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу”

Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае далучыцца да анлайн-курса “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўрапейскага зьвязу”.
У праграме курса:
- Глыбокі аналіз інтэграцыйных працэсаў і інстытуцыяў ЭЗ
- Разуменьне эўрапейскага права і яго ўплыву на нацыянальныя праўныя сыстэмы
- Агляд міжнароднай палітыкі ЭЗ, у тым ліку дачыненьняў зь Беларусьсю
- Дыскусыі пра сучасныя выклікі: расейскую агрэсію, міграцыйны крызіс, рост папулізму і іншыя
- Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат ВБЎ — Collegium Civitas і 3 крэдыты ECTS.
Выкладчык: Алесь Лагвінец.
Даты правядзення: 10 сакавіка — 30 траўня, 17:30 — 19:00 CET.
Дэдлайн: 8 сакавіка.