Базавы мінімум – новы адукацыйна-ментарскі інтэнсіў ад Іншых стартуе ўжо 3 сакавіка!

Хочаш абнавіць свае навыкі, каб упэўнена адчуваць сябе ў любой кропцы свету? Тады гэты адукацыйна-ментарскі інтэнсіў менавіта для цябе.
Што атрымаеш за 8 тыдняў:
- Soft skills — псіхалагічная ўстойлівасць і моцная камунікацыя: як ставіць межы без пачуцця віны, выходзіць з мысленчых пастак, разумець стэрэатыпы і небачныя бар’еры, карыстацца сілай слоў і маўчання.
- Hard skills— інструменты рэалізацыі ідэй: праектны падыход, этыка дадзеных і штучнага інтэлекту, логіка ўвасаблення задумак (з рэальнымі прыкладамі поспехаў і правалаў).
- Асабістае ментарства — да 10 індывідуальных сесій, каб развіць сваю ўласную ідэю + бонусныя матэрыялы для самастойнай працы.
Важнае:
- Поўная ананімнасць
- Без хатніх заданняў
- На беларускай і рускай мовах
- Аўтаркі / аўтары — эксперты з вялікім практычным досведам
- Бясплатна, але месцаў мала!
Старт — 3 сакавіка 2026 (аўторкі і чацвергі, зручныя часавыя паясы).
Апошні дзень падачы заяўкі – 1 сакавіка.
Падрабязнасці і форма заяўкі
Не адкладвай – абнаві сваю базу і пачынай рэалізоўваць тое, што даўно хацеў(-ла)!
