Вэбінар «Экалогія і сацыяльная няроўнасць»

16 лістапада (субота) ў 15:00 па Менску greenphonehelp запрашае да ўдзелу.

🔅 Чаму экалагічныя праблемы — вынік сацыяльнай няроўнасці?
🔅 Як экалагічныя праблемы ўплываюць на ўразлівыя групы насельніцтва?
🔅 Ці можа інклюзія вырашыць кліматычную крызу?

Пра гэта раскажа Тацьцяна Ку — экафэміністка, каардынатарка экалагічных і фэмінісцкіх праектаў, аўтарка курсаў па сацыяльнай экалогіі.

Для ўдзелу патрэбна рэгістрацыя.

Вэбінар падрыхтаваны ініцыятывамі «Прызматыка», «Гэта База» і інфаслужбай па вырашэнні экалагічных праблем «Зялёны тэлефон» у рамках Тыдня за роўнасць і інклюзію.


Scroll to top