Кароткі курс «Стварэнне і прасоўванне кантэнту ў TikTok і Instagram» ад Лізы Ветравай
Запрашаем на кароткі курс «Стварэнне і прасоўванне кантэнту ў TikTok і Instagram» ад Лізы Ветравай прадстаўнікоў медыяў, блогераў і грамадзянскіх актывістаў. Вас чакаюць 2 вэбінары ад Лізы Ветравай у фармаце лекцый-трэнінгаў, якія пройдуць 9 і 11 ліпеня.
– На першым вэбінары — паразмаўляем пра алгарытмы працы Instagram і TikTok – іх падабенства і адрозненне. Зразумеем, што на гэтых пляцоўках робіць штучны інтэлект, а таксама навучымся з ім супрацоўнічаць, каб ён дапамагаў нам у прасоўванні відэакантэнту.
Вы атрымаеце інструменты для лепшага разумення Instagram і TikTok, а таксама ўсведамлення – як і для каго мы працуем. Даведаецеся, як з дапамогай ШІ, убудаванага ў пляцоўкі, данесці відэа да гледачоў і глядачак
– Другі вэбінар сфакусаваны на стварэнні кантэнту на пляцоўках Instagram і TikTok. Даведаемся (ці ўзгадаем) пра розныя «фішкі» у стварэнні кароткіх відэаролікаў. Пазнаёмімся з практыкаваннямі на пракачку крэатыўнасці. Паразмаўляем пра інструменты і тэндэнцыі ў стварэнні reels, а таксама пра тэкст і прыёмы «зачэпаў» гледачоў і глядачак.
Вэбінары пройдуць 9 і 11 ліпеня 2024 года с 18:00 до 20:30 па Мінску і Вільні, 17:00 — 19:30 па Варшаве, 19:00 — 21:30 па Тбілісі.
Трэнер — Ліза Ветрава, медыяэкспертка, блогерка, грамадская дзеячка. Спецыялізуецца на стварэнні, прасоўванні кантэнту, а таксама стратэгічным развіцці і планаванні на пляцоўках Instagram і TikTok.
Рэгістрацыя адразу на абодва вэбінары адкрытая да 8.07.2024, 18:00 па Мінску.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на трансляцыю першага вэбінару за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінару.
Калі ўзніклі пытанні, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.