Лабараторыя крытычнага мыслення ў Вільнюсе

Кожны дзень медыя і сацсеткі спрабуюць уплываць на нашы рашэнні, прапаноўваючы гатовыя стэрэатыпы і маніпуляцыі. Але мы маем права прапаноўваць сваю мастацкую і грамадзянскую пазіцыю, а не проста заставацца пасіўным глядзяцтвам.
Ініцыятыва «Адчуй» арганізуе лабараторыю крытычнага мыслення ў Вільнюсе (Літва). Тут ты будзеш вучыцца чытаць паміж радкоў і выкрываць медыяманіпуляцыі не праз нудныя лекцыі, а праз тэатральны інтэрактыў. Пагадзіся, гучыць крута!
Калі: 3 суботы запар — 27 чэрвеня, 4 і 11 ліпеня (12:00–17:00). Важна быць на ўсіх сустрэчах для стварэння супольнага перформансу.
Мовы трэнерак: беларуская і расейская. Для ўдзелу патрэбна зарэгістравацца.
Удзельніцтва ў лабараторыі цалкам бясплатнае і не патрабуе ніякага тэатральнага досведу. Мы будуем бяспечную прастору для рэфлексіі і крытычнага аналізу разам.
