Рэгістрацыя на майстэрню медыятэатру 

Калі пасля гадзіны ў навінах адчуваеш злосць, трывогу ці проста знясіленасць — гэта не таму, што ты занадта ўражлівы_ая. Медыя сапраўды так пабудаваны: каб выклікаць рэакцыю, утрымаць увагу, сфарміраваць пэўны погляд. І большасць з нас гэта адчувае, але рэдка бачыць механізм.

За два дні мы разбяром гэты механізм не праз тэорыю, а праз практыку:  возьмем рэальныя артыкулы і пераправерым іх праз цела і дзеянне — якія эмоцыі яны запускаюць і навошта, хто атрымлівае голас, а хто застаецца за кадрам, што сказана і што наўмысна прапушчана. 

Тэатральны досвед не патрэбны:гэта лабараторыя, а не сцэна.

  • ❝ Медыятэатр – гэта лабараторыя крытычнага мыслення, дзе тэатральныя прыёмы становяцца інструментам аналізу інфармацыі. Мы бяром рэальныя навіны, пасты і загалоўкі, якія нас кранаюць, і разбіраем іх на дэталі праз рух, голас і эмоцыю. Гэта спосаб убачыць маніпуляцыю “навобмацак”, перастаць быць пасіўнымі спажыўцамі кантэнту.

Для каго: актывіст:кі і студэнт:кі, настаўні:цы і бацькі, медыя-мэйкер:кі і ўсе, хто хоча захаваць устойлівасць у лічбавым хаосе.

  • Выйдзеш з:
  • разуменнем, як чытаць медыя крытычна;
  • навыкам бачыць маніпуляцыю да таго, як яна спрацавала;
  • матэрыяламі, каб перадаць гэта сваёй супольнасці.

За два дні майстэрні вы атрымаеце прыкладны алгарытм, як бачыць схаванае паміж радкоў і захоўваць уласную думку. Мы разбяром канкрэтныя тэхнікі, якія стануць вашым асабістым інструментарыем і дапамогуць упэўнена працаваць з інфармацыяй у сваіх супольнасцях.

Калі: 28 і 29 сакавіка 2026 года 11:00-19:00
Дзе: Вільнюс, Літва (афлайн). Дакладнае месца паведамім адабраным удзельні:цам пасля рэгістрацыі.

Рэгістрацыя адкрыта да 24 сакавіка ўключна

Удзел бясплатны, гарачы абед уключаны.

Мовы трэнерак: беларуская і расейская

✦ Больш пра медыятэатр (газетны тэатр) чытайце ў нашым інстаграме: 

Майстэрня праводзіцца інцыятывай “Адчуй”.

Засталіся пытанні? Пішыце нам у тэлеграм @adchuj або на пошту forumtheatreby@gmail.com

Scroll to top