“Сістэмы падтрымкі культуры: фінансавыя і нефінансавыя практыкі з Польшчы, у тым ліку фонды ЕС і недзяржаўныя фонды”
Пятая адкрытая анлайн-лекцыя ад праекта Culture Makes
- Калі: 22 чэрвеня, 14:00 СЕТ / 15:00 Мінск
- Дзе: прапануюцца два фарматы: #Варшава, #Польшча, ці анлайн у zoom.
Аляксандра Шыманьска — культурная менеджарка, спецыялістка па культурніцкай палітыцы. Кіраўніца літаратурнага і маркетынгавага аддзела Вялікага тэатра – Нацыянальнай оперы. З ліпеня 2024 года — дырэктарка Цэнтра падтрымкі творчых індустрый. Былая дырэктарка Інстытута гарадской культуры ў Гданьску. Выпускніца Акадэміі лідарства ў Польшчы. Суаўтарка ключавой ідэі кандыдатуры Гданьска на званне культурнай сталіцы Еўропы пад назвай «Воля культуры. Культура волі.»
Спікерка раскажа пра сучасныя сістэмы падтрымкі культуры ў Польшчы і Еўропе. Лекцыя будзе прысвечана фінансавым і нефiнансавым практыкам, якія дапамагаюць развіваць культурныя праекты, як у дзяржаўных, так ў незалежных сектарах.
📝Вы зможаце даведацца пра перадавыя метады падтрымкі культуры і атрымаць адказы на свае пытанні ад эксперткi!
Асноўныя тэмы лекцыі:
🔸Эвалюцыя сістэмы фінансавання культуры ў Польшчы і ўплыў палітычных і адміністрацыйных змен.
🔸Прыклады паспяховых праектаў, падтрыманых дзяржаўнымі ўстановамі і недзяржаўнымі фондамі.
🔸Параўнальны аналіз культурных палітык Польшчы і іншых еўрапейскіх краін.
🔸Роля няўрадавых арганізацый, нефармальных груп і прыватных асоб у развіцці культуры.
🔸Што чакаць беларускай культуры ў найблізкай будучыні
Працоўная мова – PL, пераклад на BY будзе даступны ў zoom-вебінары.
- Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца