
-
ДАРОЖНАЯ МАПА падтрымання і развіцця галіны культуры Беларусі ў 2025-2027 гг.
Беларуская Рада культуры не спыняе працы па вызначэнні прыярытэтных кірункаў і ацэнцы аб’ёму неабходнага падтрымання для розных сектараў беларускай культуры. Вынікам гэтай дзейнасці сталася новая Дарожная мапа падтрымання галіны на 2025-2027 гг. Дарожная мапа — дакумент, які ўлічвае ключавыя выклікі, што стаяць перад сектарам, і тлумачыць неабходнасць усебаковага падтрымання еўрапейскімі інстытуцыямі. У ліку прыярытэтаў, акрэсленых…
-
Human Summer Camp 2024!
Human Constanta арганізуе Human Summer Camp 2024 у Польшчы. З 30 ліпеня па 4 жніўня у вас будзе магчымасць абмеркаваць каштоўнасці, разабрацца ў правах чалавека, шляхах і механізмах рэалізацыі сацыяльных ініцыятыў і сумесных дзеянняў. Навучанне будзе праходзіць праз клапатлівую нефармальную адукацыю. Арганізатар_кі цалкам пакрываюць удзел у праграме, візавая падтрымка не аказваецца. Заяўку можна падаць да 2 чэрвеня.
-
Выйшла кніга Уладзіміра Мацкевіча “Уводзіны ў філасофію” (электронная версія)
Ужо больш за 1000 дзён у зняволенні знаходзіцца беларускі філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Палітычныя зняволеныя ў Беларусі пазбаўлены не толькі фізічнай свабоды, але і шмат чаго іншага, у тым ліку – свабоднага доступу да інфармацыі, да СМІ, да якаснай літаратуры. Інфармацыйны і інтэлектуальны вакуум, які беларускі рэжым стварае для сваіх апанентаў, з’яўляецца адной з форм…
