Новы старт: прастора для жанчын «Нашы гісторыі»

«Нашы гісторыі» – адукацыйная і падтрымліваючая праграма для беларускіх жанчын у Літве. 

Праграма для беларускіх жанчын у Літве, якія:

  • маюць досвед вымушанай міграцыі і прайшлі праз складаную адаптацыю;
  • адчуваюць няўпэўненасць, ізаляцыю, але маюць унутранае жаданне рухацца далей;
  • цікавяцца асабістым развіццём, лідарствам, удзелам у супольнасці;
  • хочуць больш бачнасці і суб’ектнасці, але пакуль баяцца публічнасці і ацэнак;
  • шукаюць жывы жаночы нетворкінг і падтрымліваючую супольнасць.
Што будзе ў праграме

Праз серыю сустрэч (у цёплай атмасферы з кавай і гарбатай) мы пройдзем шлях ад унутранага да вонкавага:

Самапазнанне і гісторыя: Пра свой досвед міграцыі, эмоцыі і новыя сэнсы.

Голас і публічнасць: Публічныя выступы, прысутнасць, лічбавы след і асабісты брэнд.

Візуальны наратыў і рэсурсы: Фота, творчыя фарматы, практычныя інструменты інтэграцыі. Праца над асабістым планам развіцця.

Сустрэчы з role models: Знаёмства з жанчынамі, якія ўжо прайшлі частку гэтага шляху.

Фінальны фармат: выстава, фота-гісторыі і супольны альбом.

Хто стварае праект

Праект стварае Лілія – актывістка, юрыстка і даследчыца, якая працуе з тэмамі правоў жанчын і жаночага лідарства. 

«Я сама прайшла шлях міграцыі і пераасэнсавання сябе, вельмі падобны да таго, што перажываюць многія беларускі. Мне добра знаёмыя няўпэўненасць, пачуццё страты апоры і адначасова моц і прафесійнасць жанчын вакол. Я веру, што выхад — у супольнасці, дзе нас чуюць, паважаюць і падтрымліваюць».

Дзякуючы фінансавай падтрымцы ЕС (праз праграму SALT) арганізатары могуць зрабіць гэтую прастору рэальнасцю і запусціць праект «Нашы гісторыі» у Вільні.

Як далучыцца

Калі ты:

  • жывеш у Вільні,
  • гатовая ўдзельнічаць у сустрэчах па суботах з канца лютага па пачатак чэрвеня (прыкладна праз адну суботу),
  • хочаш быць часткай жывой супольнасці беларускіх жанчын у Вільні,

Анкета для ўдзелу

 Instagram: @our_stories.lt

Scroll to top