
ABF Belarus запрашае на гадавую праграму дэмакратычнага лідарства для беларускіх актывіста_к і прадстаўні_ц грамадзянскай супольнасці. Гэта адукацыйная праграма, натхнёная шведскай традыцыяй народнай адукацыі і асветы Folkbildning. Тут вучацца праз дыялог, абмен досведам і сумеснае дзеянне, а не праз лекцыі «зверху».
🔆 Падчас праграмы вы:
⊹ асвоіце метады ўключэння людзей у абмеркаванне і прыняцце рашэнняў;
⊹ разаўеце навыкі фасілітацыі і ўменне вучыцца разам;
⊹ паспрабуеце культурныя і творчыя метады і навучыцеся ўжываць гендарную перспектыву;
⊹ запусціце і пратэстуеце ўласную ініцыятыву ў сваёй арганізацыі ці супольнасці;
⊹ станеце часткай сеткі аднадумцаў Swedish Institute Alumni;
⊹ атрымаеце сертыфікат аб праходжанні праграмы.
Для каго: актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадзянскіх арганізацый, сетак, адукацыйных і грамадскіх ініцыятыў.
Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца. Важна: трэба быць гатов_ай удзельнічаць ва ўсіх сесіях. Заяўкі чакаюць да 22 лістапада.
Фармат: 4 модулі ў Літве і Польшчы і фінальная сесія ў Швецыі, практыка паміж модулямі і анлайн-ментарынг.
📅 Старт: 14 студзеня 2027 (анлайн)
🗣 Мовы: беларуская, руская, англійская
📝 Заяўка да 22 лістапада 2026
❓ Пытанні: telegram @DEMOLEAD2027
Праграма рэалізуецца АБФ Беларусь і ABF Hälsingland (Швецыя) пры садзейнічанні Solidarumo tiltas (Літва) і падтрымцы Шведскага інстытута (Svenska Institutet). Больш інфармацыі: на сайце