Прыём заявак на культурніцкія і міжкультурныя праекты 

Дзе: Александрыя (Егіпет) — ALF Mediterranean Capitals of Culture and Dialogue 2025 

Анна Лінд Фаундэйшн (ALF) запрашае падавацца на конкурс у межах праграмы Mediterranean Capitals of Culture and Dialogue, з мэтай падтрымаць праекты, што дэманструюць разнастайнасць Міжземнамор’я і робяць культуру інструментам дыялогу і інклюзіі. 

Для каго: міжкультурныя арганізацыі і эквівалентныя структуры з 43 краін Еўра-Міжземнаморскага рэгіёна (ЕС, Паўночная Афрыка, Блізкі Усход). Абавязковая ўмова — партнёрства з мясцовай арганізацыяй у Александрыі. 

Калі: кастрычнік-снежань 2025. 

Падтрымліваюць: 

  • Жывое мастацтва: танец, тэатр, музыка 
  • Інсталяцыі і візуальныя праекты 
  • Традыцыйная культура (рамёствы, ежа, аповед) 
  • Інтэрактыўныя і супольнасныя фарматы 
  • Калектыўныя мастацкія акцыі. 

Месцы: Бібліятэка Александрыя, Alexandria Opera House, Goethe-Institut, Instituto Cervantes, Jesuit Cultural Center, Qaitbay Citadel і інш. 

Фінансаванне:

  • Малы маштаб да 2500 EUR (макс. 3 удзельнікі)
  • Сярэдні маштаб 2,500-5,000 EUR (макс. 5 удзельнікаў). 

Пакрываюцца: арэнда, матэрыялы, ганарары, транспарт, пражыванне, рэклама.

Дэдлайн: 20 верасня, 23:59 (CET). 

Даведацца больш  

За анонс дзякуй http://sekktor.online

Scroll to top