Прыём заявак на прэмію Наталлі Арсенневай ад Беларускага ПЭНу і Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе. Прэмія – магчымасць сустрэцца з чытачамі, калегамі і крытыкамі і паказаць сучасную беларускую паэзію ў яе поўнай разнастайнасці.
Умовы конкурсу:
- Правам намінавання валодаюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ.
- Жанр: паэзія.
- Год выдання: кніга мусіць быць выдадзена ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 года.
- Мова: беларуская.
- Фармат: кніга мусіць быць выдадзена ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш за палову зместу якой публікуецца ў кнізе ўпершыню).
- Калі кніга выйшла паміж 1 студзеня і 31 снежня каляндарнага года, для якога быў абвешчаны конкурс, але з нейкай прычыны не ўдзельнічала ў ім, яна можа заяўлена на ўдзел у наступным каляндарным годзе.
Канчатковы тэрмін падачы заявак – да 23:59 22 лютага 2026 года.
Падрабязнасці ўдзелу
Больш падрабязнасцяў шукайце на нашым сайце: penbelarus.org
