Прыём заявак на School of Commons 2026

School of Commons (SoC) абвяшчае набор праектаў для сваёй 8-месячнай праграмы (красавік – снежань 2026), якая аб’ядноўвае людзей з усяго свету, каб разам вывучаць альтэрнатыўныя падыходы да ведаў, даследаванняў, стварэння і супрацы. Можна падавацца з новым або ўжо існуючым праектам.#Швейцарыя / анлайн
Для каго: #аўтары-кі, дуэты і калектывы з праектамі на мяжы #адукацыя, #даследаванні, #мастацтва, #актывізм ці нефармальных формаў ведаў.
Прапануецца:
- Грант 1500 CHF на выдаткі (у т.л. на паездку ў Цюрых у ліпені 2026, жыллё пакрываюць)
- 8 месяцаў удзелу ў гібрыднай праграме: анлайн і на месцы (ZHdK, Цюрых)
- Удзел у сустрэчы ў Цюрыху і фінальным анлайн-фестывалі (ліпень і снежань)
- Майстар-класы, ментарства, выступленні гасцей, публікацыі, адкрытыя фарматы
- Доступ да інфраструктуры ZHdK (Zurich University of the Arts) падчас сустрэч
- Магчымасць арганізоўваць уласныя мерапрыемствы, запрашаць гасцей, працаваць над супольнымі фарматамі
- Публікацыя ў штогадовым выданні ISSUES.
Дэдлайн: 10 ліпеня, 23:59 (CET).
Даведацца больш
Паводле sekktor.online