Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню

У гэтым годзе споўніцца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая стала найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай у гісторыі і паўплывала на лёсы сотняў тысяч беларусаў і беларусак на дзесяцігоддзі наперад.
Арганізатарамі кампаніі «Пасля Чарнобыля: 40 дзён разважанняў пра здароўе, памяць і будучыню» выступаюць Зялёная сетка, Экадом і Альянс «Зялёная Беларусь». Кампанія будзе доўжыцца 40 дзён з 30 сакавіка па 8 траўня і прадставіць серыю інфармацыйных, культурных і адукацыйных анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў.
