Alliance4Europe запрашае на практычны анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы

У 2025 годзе свет лічбавай бяспекі змяняецца хутчэй, чым калі-небудзь раней.
Разам мы абмяркуем, якія пагрозы становяцца найбольш актуальнымі і як не страціць кантроль над уласнымі дадзенымі ва ўмовах развіцця штучнага інтэлекту. Пагаворым пра тое, ці рэальна набліжаецца «лічбавы апакаліпсіс», як ШІ можа быць не толькі крыніцай рызыкі, але і сродкам абароны інфармацыі.
Асобна закранем пытанне дадатковых рызык для беларусаў, якія падарожнічаюць у Беларусь або падтрымліваюць сувязі з роднымі і сябрамі там. Дапаможам вам зразумець, як захаваць сваю прыватнасць, бяспеку і матывацыю клапаціцца пра іх кожны дзень.
Трэнер Мікалай Кванталіані – беларускі эксперт, які больш за 20 гадоў працуе ў сферы інфармацыйных тэхналогій і кібербяспекі, кансультуе няўрадавыя арганізацыі, медыя і актывістаў па пытаннях абароны дадзеных, прыватнасці і кіравання рызыкамі.
Калі: 18 лістапада з 17:00-19:00 (CET)
Фармат: анлайн, 2 гадзіны.
Мова: беларуская / руская.
Рэгістрацыя
‼️Сертыфікат аб удзеле
