Веды для дзеяння
Бяспека

Навіны

Адукацыйны курс па правах чалавека і не толькі

Адвакаты правоў чалавека партнёрстве з Усходнееўрапейскай школай палітычных даследаваньняў запускаюць нефармальны адукацыйны курс, які аб’ядноўвае тэматыку:
– вяршэнства права,
– правоў чалавека
– і міжнароднай адказнасці дзяржавы з асновамі сучаснай парламенцкай дзейнасьці.

Праграма разьлічаная на 10 месяцаў і ўключае 6 асноўных анлайн-модуляў, факультатыўны модуль і дзве вочныя адукацыйныя сэсіі ў Вільні.

Падацца можна да 29 лістапада 2026 года ўключна.
Колькасьць месцаў для ўдзелу ў праграме абмежаваная. Пра рашэньне будзе паведамлена да 11 сьнежня 2026 г. Пачатак першага модулю – 11 студзеня 2027 года.
З апісаннем курсу можна азнаеміцца тут