Адкрыты конкурс ад Банка Ідэй

Абвешчаны новы конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў, што датычацца палітыкі, эканомікі і грамадства Беларусі.

Што прапануецца?

  • Фінансавая падтрымка даследавання — да 5000€ брута*.
  • Публікацыя вынікаў на платформе Банк Ідэй.
  • Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы.

Хто можа ўдзельнічаць?

  • Беларускія даследчыцы і даследчыкі, эксперткі і эксперты, аналітыкі з досведам не менш за 2 гады (у камандзе — для галоўнага даследчыка/цы).
  • Тыя, хто мае партфоліа прыкладаў даследаванняў або аналітычных публікацый.
  • Тыя, хто пражывае і мае банкаўскі рахунак у краінах ЕС ці Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі).

Якія тэмы цікавяць?

  • Палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя даследаванні пра Беларусь — унутры краіны або ў дыяспары.

Праект можа рэалізоўвацца на беларускай, рускай ці англійскай мовах.

Тэрмін даследавання. Да 3 месяцаў.

Вынікі павінны быць прадстаўлены не пазней за 15 снежня 2025 года.

Каб удзельнічаць:

  • Запампуйце і запоўніце шаблон заяўкі.
  • Прайдзіце рэгістрацыю, там жа прымацуйце сваю заяўку.
  • Скрыжуйце пальчыкі і чакайце вынікаў!
  • Дэдлайн: 20 жніўня 2025 года (уключна).

* Канчатковая сума падтрымкі будзе залежаць ад вашага юрыдычнага статусу (індывідуальны прадпрымальнік, арганізацыя, фізічная асоба і г.д.) і краіны вашага пражывання / падатковай рэзідэнцыі.

Падрабязнасці

Конкурс праводзіцца ў межах праекту, фінансаванага Еўрапейскім саюзам.

Scroll to top