Новы набор на праграму EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training). Конкурс стыпендый

Гэта конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў-ц, выкладчыкаў_ц і дактарантаў_ак, якія падвергліся рэпрэсіям або якім пагражаюць рэпрэсіі ў сувязі з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Калі: 3-6 месяцаў у 2025-2026.

Дзе: універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС.

Стыпендыя пакрывае выдаткі на:

  • Арганізацыю навуковай стажыроўкі
  • Правядзенне даследавання ва ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах краін #ЕС,
  • Збор неабходнай інфармацыі для даследаванняў,
  • Чытанне гасцявых лекцый,
  • Супрацоўніцтва для падрыхтоўкі рэцэнзаваных работ,
  • Удзел у семінарах
  • іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.

Памер стыпендый – 6200 – 18600 EUR.

Дедлайн: 15 студзеня 2025.

Даведацца больш.

Scroll to top