Восеньская школа лідараў і лідарак – Trialog Sąsiedzki 

21-26 верасня 2025 у усходняй Польшчы адбудзецца Trialog Sąsiedzki — адукацыйная праграма для актыўных людзей з Беларусі, Украіны і Польшчы, якая стварае прастору для дыялогу пра складаную гісторыю, ідэнтычнасць і выклікі сучаснасці.

У праграме інтэрактыўныя семінары, дыскусіі, праца ў групах, аналіз выпадкаў, гульнявыя сітуацыі.

Для каго: лідары і лідаркі з досведам у #адукацыя, #медыя, #даследаванні, #культура, сацыяльных ініцыятывах, #актывізм

Мовы: беларуская, украінская і польская.

Праграма ахоплівае тэмы:

  • Гістарычная памяць і ідэнтычнасць
  • Траўма, канфлікты і ўзаемаразуменне
  • Каштоўнасці дэмакратыі, плюралізму, супрацы
  • Рэгіянальны дыялог у складаных палітычных умовах.

Прапануецца:

  • Пражыванне, харчаванне, навучанне і транспарт (да 300 EUR).

Дэдлайн: 25 чэрвеня. Даведацца больш

Scroll to top