Рабі смела! Living Library edition

Іншыя запрашаюць на адукацыйную праграму для маладых беларус_ак у Вільнюсе (Літва), якія пачынаюць свой шлях у актывізме. базавыя веды актывізму, навыкі арганізацыі мерапрыемстваў, практычны досвед правядзення Жывых Бібліятэк, каманду аднадумцаў і ментарства. Дэдлайн падачы: 16 чэрвеня.

Праграма дасць базавыя веды і навыкі па тэмах:

  • Што такое актывізм і як ён працуе
  • Як планаваць і праводзіць мерапрыемствы
  • Як працаваць у камандзе
  • Як змагацца са стэрэатыпамі

Практычны досвед

  • Падрыхтоўка і правядзенне Жывых Бібліятэк
  • Праца ў сяброўскай камандзе
  • Развіцце арганізатарскіх навыкаў
  • Камунікацыйныя навыкі

Новыя сувязі

  • Знаёмства з маладымі актыўнымі беларус_камі
  • Ментарства ад дасведчаных актывіст_ак
  • Супольнасць для далейшай працы

Расклад: 

  1. трохдзённы трэнінг у Вільнюсе (4–6 ліпеня); 
  2. адукацыйныя сэсіі, ментарства, падрыхтоўка да Жывых Бібліятэк (ліпень-жнівень) і іх правядзенне (жнівень-кастрычнік);
  3. фінальная сустрэча (кастрычнік). Арганізатары забяспечваюць харчаванне, магчыма ўдзельнічаць з дзецьмі.

Удзел ва ўсіх этапах праграмы абавязковы.

Мова мерапрыемстваў: беларуская, расейская

Гэта не проста праграма, а пачатак шляху ў актывізме! Мы ствараем ініцыятыўную каманду маладых беларус_ак, якія будуць разам змяняць наратывы і разбураць стэрэатыпы. Гэты супольны шлях у асновы актывізму вы пройдзеце на прыкладзе міжнароднага фармату “Жывая Бібліятэка” пры падтрымцы дасведчаных ментар_ак.

Жывая Бібліятэка — гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца: Кнігі – Людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, незвычайны для “большасці” лад жыцця альбо светапогляд. 

І Чытачы –  Удзельні_цы мерапрыемства, якія хочуць даведацца больш пра розных людзей. Чытачы прыходзяць, рэгіструюцца, атрымліваюць картку чытача і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць.

Жывая Бібліятэка — гэта месца для шчырага дыялогу з Іншымі. Яна дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства і змагацца з дыскрымінацыяй.

Scroll to top