BOOSTER – праграма візітаў у замежныя НДА запрашае да ўдзелу

Запрашаем да ўдзелу ў праграме павышэння грамадзянскай кваліфікацыі і абмену досведам для беларускіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў АГС, ініцыятыў і праектаў.
Што: Тыднёвы прафесійны візіт у Беларусі, Літве, Польшчы, Грузіі, Малдове, Арменіі і іншых краінах пры абгрунтаванні.
Калі: 1 снежня 2026 — 31 сакавіка 2027
Хто можа падавацца:
Кіраўнікі і кіраўніцы, каардынатары і каардынатаркі АГС, лідары і лідаркі супольнасцей, якія пражываюць у Беларусі і не ўдзельнічалі ў падобных праграмах у папярэднія 3 гады. У асобных выпадках можа быць разгледжана групавая заяўка.
Дэдлайн падачы заявак на праграму: 2 лістапада 2026.
Форма тут
Пра праграму BOOSTER:
Візіты ладзяцца для аднаўлення гарызантальных сувязяў паміж беларускімі грамадскімі арганізацыямі, у тым ліку рэлакаванымі/часткова рэлакаванымі арганізацыямі. Мерапрыемствы накіраваныя на тое, каб атрымаць досвед арганізацый, якія дзейнічаюць у надзвычай зменлівым асяродздзі, пераняць іх найлепшыя практыкі, а таксама даць беларускім актывістам і актывісткам магчымасць пераасэнсаваць сваю дзейнасць у супрацоўніцтве з партнёрамі.
ТРЭК 1: BOOSTER ROOTS. Гэта трэк для беларускіх актывістаў і актывістак, якія стала знаходзяцца ў Беларусі і хочуць вывучыць замежны досвед і наведаць арганізацыі грамадзянскай супольнасці за мяжой або ў Беларусі. Дапускаецца паездка змяшанай камандай – частка ўдзельнікаў з Беларусі, частка – рэлакаваныя ўдзельнікі.
ТРЭК 2: BOOSTER BRIDGE. Гэта трэк для беларускіх актывістаў і актывістак, якія стала знаходзяцца за межамі Беларусі, але працягваюць працаваць з супольнасцямі ў краіне. Яны могуць наведаць АГС у краіне свайго пражывання або суседняй. Галоўнае – не геаграфія, а ваш унёсак у Беларусь.
Што мы чакаем у выніку візітаў:
У выніку праграмы прадстаўнікі/прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці атрымаюць новыя веды – як яны могуць дзейнічаць у новых умовах, як бяспечна камунікаваць з мэтавымі групамі, як лепш вырашаць іх праблемы, а таксама пашыраць кантакты і вывучаць лепшыя практыкі іншых груп.
Праграма пакрывае наступныя выдаткі: транспарт, пражыванне, харчаванне, страхоўку, кошт візы для замежных візітаў.
Умовай удзелу з’яўляецца пазначэнне партнёрскай арганізацыі, якая прыме заяўніка(-цу) у краіне візіту. Таксама як мінімум адзін з удзельнікаў на момант пачатку візіту павіннен пражываць у Беларусі. Па выніках паездкі заяўнікам трэба будзе прадаставіць дакумент з падсумаваннем зместу і вынікаў абмена. Кожны візіт мусіць суправаджацца хаця б адной сустрэчай з праваабарончай арганізацыяй (анлайн ці афлайн).
Падрабязныя ўмовы ўдзелу: па спасылцы.
З пытаннямі па арганізацыі візіту звяртайцеся на regionalvisits@gmail.com.
