ByWomen Акселератар: ператварай свае ідэі ў падзеі!

Ты – беларуска, якая зараз жыве ў Польшчы? Хочаш распачаць сваю справу альбо рэалізаваць свой адукацыйны, культурніцкі, экалагічны альбо іншы праект? Шукаеш падтрымкі і парадаў, як гэта лепш зрабіць? Тады табе дакладна да нас! Заяўляйся на наш Акселератар і пачынай увасабляць у жыццё свае самыя смелыя задумы!

Каго мы запрашаем?

Найперш тых, хто вымушана пакінулі Беларусь і спрабуюць распачаць уласную справу альбо грамадскія праекты ў Польшчы.

Мы імкнемся падтрымаць ініцыятывы матываваных жанчын любога ўзросту, якія не склалі рукі і гатовыя змяняць сваё жыццё і свет навокал да лепшага.

Што мы прапануем?

Часам для рэалізацыі ідэі не хапае адной важнай рэчы – падтрымкі. Менавіта гэта мы табе і прапануем!

У час працы Акселератара і пасля яго з дапамогай дасведчаных экспертак і іншых удзельніц ты зможаш:

  • лепш зразумець, што менавіта хочаш
  • спланаваць, як гэтага можна дасягнуць
  • пралічыць, якія выдаткі спатрэбяцца
  • зрабіць свой праект больш прываблівым і медыйным
  • знайсці ў сабе суперсілу і кропкі росту
  • паклапаціцца пра ўласнае псіхалагічнае здароўе.

Што такое ByWomen Акселератар?

ByWomen Акселератар: ператварай свае ідэі ў падзеі!

Гэта праграма, скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.

На Акселератар (28 лістапада – 1 снежня 2024 г., афлайн, папярэдне ў ваколіцах Варшавы) будуць запрошаныя самыя матываваныя жанчыны з цікавымі ідэямі камерцыйных альбо грамадскіх праектаў.

На працягу 4 дзён з дапамогай дасведчаных экспертак вы зможаце ўдасканаліць сваю ідэю, спланаваць крокі па яе рэалізацыі, разлічыць свае сілы, патрэніравацца ў прэзентацыі сваіх праектаў і ідэй.

На працягу 3 месяцаў пасля Акселератара ты зможаш таксама скарыстацца ментарскай падтрымкай з боку нашых экспертак (анлайн).

Як заявіцца на ўдзел у ByWomen Акселератары?

Калі ласка, запоўні да 8 лістапада форму заяўкі.

Кандыдаткі, якія пройдуць першасны адбор пасля разгляду заявак, будуць праінфармаваныя да 15 лістапада.

Хто арганізатары ByWomen Акселератара?

Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (Польшча), заснаваны людзьмі з вялікім досведам грамадска-карыснай працы ў Беларусі.

Гэты праект здзяйсняецца пры падтрымцы Амбасады Канады ў Польшчы праз Канадскі фонд мясцовых ініцыятыў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце foundation.edulife@gmail.com

Scroll to top