Прыём заявак на New European Bauhaus Festival 2026

Еўрапейская камісія запрашае творцаў і ініцыятывы, якія ствараюць устойлівыя, прыгожыя і інклюзіўныя прасторы, далучыцца да фестывалю NEB 2026. Ён пройдзе з 9 па 13 чэрвеня 2026 у Бруселі і анлайн.

Фестываль аб’ядноўвае:

  • Forum — дыскусіі і абмен ідэямі
  • Fair — выстава і лабараторыя праектаў
  • Fest — мастацкія і культурныя падзеі
  • Satellite events — спадарожныя імпрэзы па ўсёй Еўропе.

FAIR — вялікая выстава і лабараторыя ў Бруселі

дзе прадстаўляюцца праекты і ідэі, якія спалучаюць устойлівасць, эстэтыку і інклюзію. Паказ прататыпаў, дызайн-рашэнняў, даследаванняў, крэатыўных праектаў.

Чакаюць праекты з архітэктуры, урбаністыкі, дызайну, адукацыі, фатаграфіі, кіно, культурнай спадчыны, інавацый, супольніцкіх ініцыятыў.

Крытэрыі:

  • Праект павінен дэманстраваць сувязь з NEB-вартасцямі (эстэтыка, устойлівасць, інклюзія)
  • Пажадана: прыналежнасць да NEB супольнасці (NEB Prize, NEB Partner, EU funding)
  • Праект павінен быць гатовы да прэзентацыі ў чэрвені 2026 у Бруселі

Прапануецца: аплата выдаткаў на паездку + фіксаваная кампенсацыя.

Дэдлайн: 30 верасня.

FEST — мастацкая праграма NEB Festival:

музыка, тэатр, танец, перформансы, выставы, pop-up фарматы, work-in-progress, майстар-класы, удзел грамадзян.

Чакаюць праекты, што працуюць з гарадской прасторай, людзьмі і пераўтварэннямі.

Крытэрыі:

  • Твор павінен адпавядаць вартасцям NEB (устойлівасць, інклюзія, эстэтыка)
  • Фармат — жывое выступленне або анлайн/гібрыдны ўдзел

Прапануецца: аплата выдаткаў на паездку + фіксаваная кампенсацыя.

Дэдлайн: 30 верасня.

SATELLITE EVENTS | Спадарожныя падзеі па ўсім свеце

Платформа для вашай уласнай падзеі (анлайн або афлайн) у рамках фестывалю NEB — у вашай краіне ці рэгіёне. 

Гэта можа быць выстава, лекцыя, сустрэча, форум, варкшоп, арт-праект, ці нават супольны пікнік. Падзея мусіць адбыцца паміж 8-14 чэрвеня 2026.

Крытэрыі:

  • Удзел супольнасцяў, інклюзіўнасць, эстэтыка
  • Тэматыка — прырода, прыналежнасць, гарады, будучыня, індустрыя, крэатыўнасць.

Прапануецца: магчымасць трапіць на мапу фестывалю, атрымаць прасоўванне и правесці анлайн-трансляцыю праз платформу NEB.

Дэдлайн: 31 снежня. Даведацца больш

Па матэрыялах sekktor y Telegram | sekktor.online

Scroll to top