Камунікацыйныя стратэгіі для НДА і валанцёрскіх ініцыятыў. Практычны курс

У красавіку 2025 года ІншыЯ і Razam e.V. запускаюць міні-курс па камунікацыйнай стратэгіі з афлайн-трэнінгам у Вільнюсе і наступнай ментарскай анлайн-падтрымкай.
У межах міні-курсу адабраныя ўдзельнікі змогуць палепшыць наступныя навыкі:
- аналізаваць дзейнасць і канкрэтныя праекты ў цяперашнім камунікацыйным кантэксце;
- вызначаць ключавыя аўдыторыі для іх;
- правільна ставіць камунікацыйныя задачы, зыходзячы з мэтаў арганізацыі або ініцыятывы;
- фармуляваць асноўныя паведамленні для розных аўдыторый;
- ператвараць стратэгічнае бачанне ў канкрэтныя крокі для рэалізацыі.
Асновай курса з’яўляецца досвед і навыкі працы з камунікацыйнымі стратэгіямі ў камерцыйным сектары. Мы хочам паказаць, што камунікацыйная стратэгія — гэта не нешта, што можа дазволіць сабе толькі буйная арганізацыя з вялікімі рэсурсамі, а дзейнасць, якая патрабуе толькі вашага мыслення.
Атрыманне гэтых навыкаў і стратэгічнага мыслення дапаможа дакладней даносіць карысць, сэнсы і перавагі арганізацыі, каб гэта было зразумела і бачна аўдыторыям, медыя і партнёрам.
Для каго гэты трэнінг?
- Вы займаецеся медыйным накірункам у вашай арганізацыі, развіваеце сацыяльныя сеткі або YouTube-канал;
- Вы кіруеце праектамі і хочаце навучыцца прасоўваць іх у публічнай прасторы;
- Жадаеце, каб ваш стратэгічны план улічваў каналы і спосабы прасоўвання;
- Бачыце, што многія вакол гавораць пра камунікацыйную стратэгію і хочаце даведацца, што гэта такое і як яна можа дапамагчы вашай дзейнасці.
Арганізатары вітаюць удзел двух чалавек ад вашай арганізацыі або ініцыятывы. Галоўным крытэрыем адбору з’яўляецца наяўнасць канкрэтных задач і праектаў, для якіх вы хацелі б распрацаваць камунікацыйную стратэгію.
Дата і час афлайн-трэнінгу
- 10 красавіка — з 10:00 да 16:00
- 11 красавіка — з 10:00 да 16:00
Месца правядзення
- Цэнтр Вільнюса (дакладнае месца будзе паведамлена адабраным удзельні_цам)
Ментарская падтрымка
Анлайн з мая па чэрвень
Форма рэгістрацыі адкрыта да 9 сакавіка ўключна.