Школа па пабудове кам’юніці “Цяпліца”

БНМС «РАДА» адкрывае «Цяпліцу» — школу, дзе будзем вучыцца ствараць камьюніці, якое аб’ядноўвае людзей вакол тваёй справы і робіць твае ідэі мацнейшымі.
Дысклэймер: не кожнай ініцыятыве патрэбна супольнасць, каб быць паспяховай. Праграма ў тым ліку дапаможа разабрацца, ці сапраўды камьюніці неабходна менавіта тваёй арганізацыі ці ініцыятыве, — і калі так, навучыць будаваць яго мэтанакіравана, паслядоўна і з клопатам пра людзей.
Для каго школа?
- для лідараўк ініцыятыў і арганізацый — фармальных і нефармальных; для актывістаўк, якія шчыльна камунікуюць са сваімі мэтавымі аўдыторыямі (напрыклад, праз нефармальную адукацыю);
- для тых, хто ўжо развівае камьюніці, але штосьці не працуе.
Праграма разлічаная на ўзрост 18-35, але мы разглядаем усе заяўкі і заўсёды гатовыя пайсці насустрач, калі бачым грунтоўную матывацыю! Асабліва запрашаем людзей знутры Беларусі.
Што па праграме?
Будзем вучыцца:
фармуляваць каштоўнасці і мэты — каб зразумець, як камьюніці дапаможа тваёй дзейнасці;
праектаваць прадукты для развіцця супольнасці;
выбудоўваць праграму актыўнасцяў і рытуалы;
задаваць метрыкі і цыклы развіцця.
Цяпліца — не проста лекцыйны курс. Мы пабудавалі праграму так, што пад канец навучання ты выйдзеш з 90-дзённым планам развіцця тваёй супольнасці.
А які фармат?
6 анлайн-заняткаў (з 27.10, два разы на тыдзень);
індывідуальныя кансультацыі для прапрацоўкі тваіх ідэй і планаў (лістапад-снежань);
афлайн-частка ў Варшаве для найбольш актыўных удзельнікаў_ц (28.11-30.11).
Дэдлайн – да 23 кастрачніка, уключна.
Рэгістрацыя
Ёсць пытанні? Пішы на study.help@rada.fm