Конкурс аналітычных артыкулаў пра беларускую дыяспару

Scholars for Belarus і аб’яднанне RAZAM e.V. запрашаюць беларускіх аналітыкаў дасылаць concept notes па адной з наступных тэм:
- 1. Беларуская дыяспара ў беларускіх медыя
- 2. Беларуская дыяспара ў заходніх медыя
- 3. Супрацоўніцтва беларускай дыяспары з іншымі супольнасцямі ў выгнанні: досвед, выклікі, патэнцыял
- 4. Небеларускія актывісты ў беларускай дыяспары: матывацыі і формы ўдзелу
- 5. Беларускія выдавецтвы ў выгнанні: стратэгіі выжывання, выклікі і магчымасці
- 6. Сведчанні пра Беларусь: беларускае аўтабіяграфічнае пісьмо 2020–2025
- 7. Беларускія жаночыя супольнасці ў выгнанні: феміністычная оптыка, грамадзянскі актывізм, выклікі і перспектывы
- 8. Эканамічнае супрацоўніцтва паміж Германіяй і Беларуссю пасля 2020 года
- 9. Даўніверсітэцкія веды пра Беларусь у краінах ЕС.
Можна прапанаваць іншыя тэмы, але прыярытэт тым, што вышэй. Прапануецца ганарар 750 EUR за артыкул.
Умовы ўдзелу:
- Артыкулы павінны быць арыгінальнымі і раней не публікаванымі
- Аб’ём тэксту ад 10 000 знакаў
- Прымаюцца тэксты на беларускай, рускай, англійскай ці нямецкай мове
- Абяруць только 5 артыкулаў
- Далейшая публікацыя і выкарыстанне артыкулаў магчыма толькі пры ўказанні крыніцы фінансавання.
Дэдлайн для concept note: да 8 чэрвеня.
Падаць заяўку Вынікі адбору 23 чэрвеня.
Здача артыкула да 14 верасня.