Конкурс праектаў «Культура і Здароўе» 2025-2026
Абвешчаны новы конкурс «EU Call | CultureAndHealth | 2025-2026», накіраваны на падтрымку культурных праектаў, якія супрацоўнічаюць з сацыяльным сектарам (НДА, службы псіхічнага здароўя і г.д.) для забеспячэння доўгатэрміновай устойлівасці і ўплыву.
Ключавая патрабаванне: Партнёрства па-за культурай
Для поспеху Вашай заяўкі неабходна супрацоўніцтва з арганізацыяй, якая знаходзіцца па-за культурным сектарам:
- Стадыя 1: Пры падачы заяўкі неабходна прадаставіць доказ кантакту/зацікаўленасці ад патэнцыйнага сацыяльнага партнёра.
- Стадыя 2: Калі Вы пройдзеце ў наступны этап, трэба будзе дадаць падпісаны ліст аб намерах ад гэтай арганізацыі/установы.
Важныя даты
- Дэдлайн падачы заявак: 02 лютага 2026 года да 12:00 CET (поўдзень па Брусельскім часе).
- Як падаць заяўку: Выкарыстоўвайце толькі форму заяўкі
Дакументы і кантакты
Перад падачай заяўкі:
- Уважліва прачытайце Поўнае апісанне конкурсу EU Call | CultureAndHealth |
Ёсць пытанні?
- Запіс вебінара: Калі вы прапусцілі інфармацыйны вебінар (16.12.2025), яго запіс даступны тут (паставіць спасылку на here).
- Слайды прэзентацыі: Слайды прэзентацыі можна знайсці тут https://youtu.be/-rDEpeA57rY
- Зваротная сувязь: Калі ў Вас узніклі агульныя пытанні пасля прачытання PDF-дакумента, пішыце на kornelia@cultureactioneurope.org. У тэме ліста абавязкова пазначце: ‘EU-Call Question’.
