Кааператыў by LAB35 запрашае на хакатон сумесных праектаў у Варшаве
![](https://learn4belarus.online/wp-content/uploads/2025/01/Снимок-экрана-2025-01-14-114702.png)
Кааператыў by LAB35 запрашае на хакатон сумесных праектаў у Варшаве (Польшча).
З 31 студзеня па 2 лютага прымі ўдзел у Хакатоне сумесных праектаў, які адбудзецца ў Варшаве. Хакатон аб’яднае сацыяльныя праекты, ініцыятывы, стартапы, якія на працягу мерапрыемства змогуць знайсці ідэю для сумеснага спецпраекта, кампаніі, мерапрыемствы і прапрацаваць яе пад кіраўніцтвам вопытных мянторак і ментараў. Найлепшыя сумесныя праекты атрымаюць падтрымку для рэалізацыі!
→ Агульны прызавы фонд – 10 000 €. Арганізатары забяспечаць пражыванне, харчаванне і кампенсуюць праезд. Для тых, хто жыве не ў Варшаве, заяўку трэба падаць да 21 студзеня. Дэдлайн для варшавян_ак — 24 студзеня.