Апытанка РАДЫ пра патрэбы ў нефармальнай адукацыі

Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА даследуе патрэбы беларускай моладзі ў сферы нефармальнай адукацыі. Калі ласка, адкажыце на нашыя пытанні – гэта дапаможа нам спланаваць цікавыя актыўнасці і прапанаваць вам якасныя праграмы навучання. Збіраем адказы да 20 сакавіка. 

Гэтая анкета для ўсіх!

Мы хочам даведацца пра патрэбы і інтарэсы ўсёй беларускай моладзі – хто зараз жыве ў Беларусі ці па-за яе межамі, хто звязаны з грамадскай дзейнасцю ці не, працуе ці вучыцца. 

Апытанка ананімная!

Мы не збіраем асабістыя дадзеныя і захоўваем абагуленыя вынікі анкеты, выконваючы ўсі правілы бяспекі.

Дзяліся анкетай!

Нам важна даведацца пра патрэбы як мага большай колькасці людзей. Калі ласка, падзяліцеся анкетай з вашымі калегамі_яжанкамі і знаёмымі.

Запаўненне апытанкі зойме каля 10 хвілінаў.

Дзякуй за ўдзел!

З любым пытаннямі пішыце на study.help@rada.fm

Scroll to top