Культурна-гуманітарная экспансія “русского мира”: выклікі і адказ грамадзянскай супольнасці

  • Дата: 18 чэрвеня 2025 (серада)
  • Час: 16:30 – 18:00 (CET)
  • Фармат: анлайн-семінар (Zoom + трансляцыя на YouTube)

Глядзіце на YouTube 

Трансляцыя мерапрыемства будзе весціся ў YouTube канале @IDSMBEE. Пытанні і 

каментары для выступоўцаў можна дасылаць на электронную пошту info@idsmbee.org

або пакідаць у чаце YouTube канала падчас трансляцыі

У межах серыі «Пяць год супрацьстаяння: Quo vadis, Беларусь?» абмяркуем, як Расія ўзмацняе сваё культурна-інфармацыйнае ўздзеянне на Беларусь праз гуманітарныя праграмы, НДА, “Русскія дамы”, сімволіку і гістарычную палітыку.

Пытанні для дыскусіі:

  • – Якія напрамкі культурнай экспансіі Расіі найбольш бачныя ў Беларусі?
  • – Што робяць «Русские дома» і іншыя інстытуты “русского мира”?
  • – Як змяняецца культурная ідэнтычнасць беларусаў?
  • – Ці ёсць эфектыўныя інструменты супраціву і дзе шукаць падтрымку?

Выступоўцы:

  • ▪️ Павал Церашковіч — гісторык, прафесар, даследуе нацыянальную ідэнтычнасць і ідэалогіі
  • ▪️ Павал Баркоўскі — філосаф, эксперт у пытаннях нацыянальнай ідэнтычнасці і адраджэння
  • ▪️ Аляксей Ластоўскі — сацыёлаг, спецыяліст па гістарычнай памяці
  • ▪️ Надзея Гарэцкая — менеджар культурніцкіх ініцыятыў

Далучайцеся да дыскусіі, каб разам з экспертамі знайсці адказы на важныя пытанні пра беларускую будучыню і супраціў “русскому миру”.

Scroll to top