Смяротнае пакаранне ў Беларусі. Афлайн семінар

Афлайн семінар ад Савета Еўропы пра тое, як гаварыць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.
Савет Еўропы запрашае журналістаў/к і прадстаўнікоў/ц грамадзянскай супольнасці на афлайн семінар у Варшаве «Скасаванне смяротнага пакарання ў Беларусі: камунікацыйныя выклікі і рашэнні».
▪️ Чаму гэта важна:
Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе смяротнае пакаранне ўсё яшчэ прымяняецца. Савет Еўропы на працягу дзесяцігоддзяў змагаецца за яго ўсеагульную адмену. У маі 2023 года на саміце ў Рэйк’явіку кіраўнікі дзяржаў даручылі Савету Еўропы працягваць працу ў гэтым кірунку. У гэтым кантэксце роля медыя і грамадзянскай супольнасці — ключавая.
▪️ Пра што пойдзе гаворка на семінары:
- Чаму Еўропа адмовілася ад смяротнага пакарання і як у гэтым дапамагае Савет Еўропы
- Стан спраў у Беларусі: статыстыка, кейсы, апошнія прысуды
- Як абмеркаванне гэтай тэмы выглядае ў беларускіх СМІ
- Як фармуляваць наратывы, якія могуць зрушыць грамадскую думку
- Як каардынавацца па тэме смяротнага пакарання паміж медыя, НДА і дэмакратычнымі сіламі
▪️ Як далучыцца:
Каб падаць заяўку, запоўніце рэгістрацыйную анкету (прыкреплена ніжэй) і дашліце яе да 21 лістапада 2025 года (уключна). Удзел бясплатны. Арганізатары пакрываюць дарогу, пражыванне і харчаванне.
2 снежня 2025 г., 09:30–16:30 Варшава
Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц. Усе персанальныя данныя будуць апрацоўвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЕС і палітыкай канфідэнцыяльнасці Савета Еўропы.
*семінар арганізаваны Саветам Еўропы ў межах праекта «Смерць — не правасуддзе: адмена смяротнага пакарання ў Еўропе і па-за яе межамі» і працы Кантактнай групы Савета Еўропы па Беларусі.
Запоўніце рэгістрацыйную анкету і дашліце яе да 21 лістапада 2025 г. (уключна) на email, пазначаны ўнутры дакумента.
🚨 Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Усе персанальныя данныя будуць апрацаваныя ў адпаведнасці з правіламі ЕС і палітыкай канфідэнцыяльнасці Савета Еўропы.
