«Экадом» шукае PR-менеджар_ку 

Экалагічная арганізацыя “Экадом” аб’яўляе вакансію PR-менеджар_ку.

Дэдлайн падачы — 25 сакавіка.

Абавязкі:

  • перагляд/адаптацыя да сучасных умоваў і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі «Экадома», пры неабходнасці стварэння новай PR-стратэгіі «Экадома», аналіз эфектыўнасці яе рэалізацыі; 
  • распрацоўка і каардынацыя інфармацыйных кампаній у рамках праектаў;
  • падрыхтоўка прэс-рэлізаў, распаўсюд інфармацыі па стратэгічных тэмах «Экадома»;
  • напісанне/размяшчэнне артыкулаў на сайце «Экадома»;
  • генерацыя ідэй і фарматаў па супрацы з інфлуэнсер_камі, партнерскімі арганізацыямі і ініцыятывамі;
  • падтрыманне і кантроль візуальнай і камунікацыйнай ідэнтычнасці «Экадома»;
  • удзел у распрацоўцы штотыднёвага кантэнт-плана для сацыяльных сетак арганізацыі (разам з smm-спецыялісткай);
  • штомесячны маніторынг і аналіз узгадванняў «Экадома» ў СМІ і сацыяльных сетках, рэагаванне на інфармацыйныя нагоды;
  • падрыхтоўка штогадовых справаздач пра дзейнасць «Экадома».

Патрабаванні:

  • досвед працы ў сферы камунікацый, PR, SMM не менш за 2 гады;
  • разуменне прынцыпаў стратэгічных камунікацый і працы з рознымі аўдыторыямі;
  • выдатныя пісьмовыя і вусныя камунікатыўныя навыкі на беларускай і рускай мовах;
  • навыкі планавання, каардынацыі і працы з некалькімі задачамі адначасова, досвед у кіраванні невялікай камандай (пазіцыя прадугледжвае супрацу з smm-спецыялісткай, а таксама час ад часу з падрадчыкамі);
  • базавыя навыкі аналізу эфектыўнасці камунікацый (SMM, PR, ахопы);
  • высокі ўзровень самаарганізацыі і адказнасці;
  • досвед працы з WordPress, Google Analytics, Canva, Figma, Google Docs, Zoom або гатоўнасць навучыцца;
  • веданне англійскай мовы на працоўным узроўні (вусна і пісьмова) з’яўляецца перавагай.

Умовы:

  • праца на 0,65 стаўкі (да 26 гадзін на тыдзень);
  • сэрвісны кантракт з літоўскай арганізацыяй;
  • старт працы з 1 красавіка 2026; 
  • заробак 1000 EUR брута з магчымасцю павялічэння занятасці ў залежнасці ад роста колькасці праектаў;
  • выпрабавальны тэрмін 1 месяц.

Калі вы зацікаўленыя ў пазіцыі, дасылайце, калі ласка, CV і матывацыйны ліст да 25 сакавіка 2026 года ўключна на адрас ecohome.by@gmail.com з тэмай ліста “Вакансія_PR”.

Увага! Пазіцыя прадугледжвае публічнасць, а арганізацыя «Экадом» прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі.

Scroll to top