Конкурс мікрагрантаў ад ENCC для сацыякультурных цэнтраў Еўропы

Еўрапейская сетка культурных цэнтраў (European Network of Cultural Centres — ENCC) абвяшчае новы конкурс Up Grants 2026 з тэмай «Культура для дэмакратыі». Праграма падтрымлівае інавацыйныя праекты сацыякультурных цэнтраў, якія спрыяюць дэмакратыі, грамадзянскай удзелу і сацыяльным пераменам.
Тры асноўныя накірункі (strands):
- Лічбавая этыка і дэмакратыя — як разам арыентавацца ў лічбавай трансфармацыі
- Дыялог у часы палярызацыі — як будаваць масты праз грамадскія расколы
- Удзел і культурны супраціў — як умацоўваць грамадзянскую актыўнасць у часы крызісаў
Усе прынятыя заяўкі атрымаюць міжнародную бачнасць на сайце ENCC і ў еўрапейскіх сетках.
Пераможцы (па адным праекце з кожнага накірунку) атрымаюць:
- мікрагрант 4000 €,
- запрашэнне на канферэнцыю ENCC у Лісабоне ў траўні 2026 года (з пакрыццём выдаткаў на дарогу і пражыванне).
Абраныя праекты павінны быць рэалізаваныя ў перыядзе май — кастрычнік 2026.
Хто можа падаваць заяўку?
Сацыякультурныя цэнтры з усёй Еўропы (як члены ENCC, так і не-члены). Індывідуальныя мастакі падаваць заяўкі самастойна не могуць — толькі праз арганізацыю-цэнтр.
Калі падаваць?
