Адкрыты набор у бясплатную анлайн-школу для беларусак з уразлівых груп

Стартуе набор у анлайн-школу ARIA, скіраваную на падтрымку жанчын, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах. Праект створаны, каб дапамагчы беларускам атрымаць сучасныя навыкі, устойлівасць і новыя прафесійныя магчымасці. Набор адкрыты. 

ARIА — бясплатная анлайн-школа для беларусак з уразлівых груп. Прыярытэт маюць жанчыны, якія:

  • перажылі рэпрэсіі або былі палітзняволенымі; 
  • маюць сваякоў-палітзняволеных;
  • з’яўляюцца сола-маці ў эміграцыі ці выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця; 
  • сутыкнуліся са стратай прафесіі, вымушаным пераездам або неабходнасцю пачынаць кар’еру наноў. 

Якія курсы можна прайсці:

  • праграмаванне (React + Node.js Full-Stack); 
  • business english B1; 
  • рэзюмэ і LinkedIn; 
  • фрыланс (старт і ўстойлівы даход); 
  • AI-памочнікі для працы.

Форма для заявак

Падрабязней 

Scroll to top