Роўны Сакавік 2025

На сувязі – арганізацыі ІншыЯ і Human Constanta. Упершыню ў гісторыі Human Constanta @humanconstanta і ІншыЯ @theothersby аб’ядноўваюць свае намаганні дзеля цэлага месяца, прысвечанага барацьбе з дыскрымінацыяй і прасоўванню роўнасці ды інклюзіі. І запрашаюць да ўдзелу ўсуіх зацікаўленых. Форма рэгістрацыі
Што такое “Роўны сакавік”?
1 сакавіка па ўсім свеце адзначаецца Zero Discrimination Day , альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, ініцыяваны ААН у 2014 годзе. Гэта штогадовы дзень, які накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы. У гэты дзень арганізацыі, ініцыятывы і актывіст_кі па ўсім свеце аб’ядноўваюць свае намаганні, каб павысіць дасведчанасць і зрабіць захады па знішчэнні дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах.
З 2021 года ІншыЯ праводзілі цэлы Тыдзень Нулявой Дыскрымінацыі! За гэты час у Тыдні прынялі ўдзел каля 50 партнёрскіх арганізацый ды ініцыятыў, адбылося 70 івэнтаў, на якіх больш за 700 чалавек атрымалі новыя веды пра недыскрымінацыю і роўнасць. Ахопы інфармацыйных матэрыялаў вымяраюцца сотнямі тысяч праглядаў.
Штогод з 2016 года Human Constanta сумесна з партнёрскімі ініцыятывамі і арганізацыямі ладзіць кампанію «Розныя-Роўныя», у межах якой у другой палове сакавіка адбываюцца асветніцкія мерапрыемствы Тыдня за роўнасць і інклюзію. Гістарычна гэта была салідарызацыя з кампаніямі UNITED for Intercultural Action, прымеркаванымі да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі (21 сакавіка) з фокусам на Беларусі. Аднак з цягам часу кампанія стала самастойна-міжнароднай.
За гэтыя гады ў яе межах правялі сотні івэнтаў разнастайных фарматаў ад Гданьска да Тбілісі, у якіх прынялі ўдзел тысячы чалавек, каля 50 партнёрскіх і сяброўскіх калектываў і арганізацый з розных сфер і краін дзеля прасоўвання каштоўнасцяў роўнасці і інклюзіі.
Сёлета мы аб’ядноўваем нашы намаганні, каб зрабіць цэлы месяц актыўнасцяў і падзей, прысвечаных гэтым важным тэмам.
Гэтая форма дапаможа нам зразумець, хто і як хоча далучыцца да Месяца, каб спланаваць наступныя крокі ў яго падрыхтоўцы і правядзенні. Зараз не патрэбна мець дакладныя даты або гатовыя пасты, гэта – этап падрыхтоўкі.
Месяц за недыскрымінацыю, роўнасць і інклюзію будзе праходзіць з 1 па 31 сакавіка 2025 у Беларусі і за яе межамі.
Запоўніце форму як мага хутчэй, але не пазней за 15 сакавіка, каб першымі з’явіцца на нашым сайце ці атрымаць інфармацыйную падтрымку ў правядзенні свайго мерапрыемства! Мы будзем адказваць на заяўкі па чарзе іх атрымання, але не пазней чым праз 2 тыдні пасля іх адпраўкі.
Форма запаўняецца адным чалавекам ад імя арганізацыі/ініцыятывы ці ад вас асабіста, калі вы індывідульн_ая актывіст_ка.
Па любых пытаннях, звязаных з Месяцам, вы можаце звяртацца на пошту zdw@theothersby.org і info@humanconstanta.org