Акселератар адукацыйных праектаў Erasmus+ для беларусаў

LAB-35, сумесна з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку SALTO і Erasmus+, запрашае беларусаў у выгнанні прыняць удзел у бясплатным практычным курсе для тых, хто стварае і развівае адукацыйныя ініцыятывы для моладзі.

Разам з экспертамі, якія гадамі працуюць над нефармальнымі адукацыйнымі праектамі і выйграюць заяўкі Erasmus+, вы пройдзеце праз увесь працэс, ад стратэгіі і структуры праекта да канчатковай прэзентацыі — крок за крокам да заяўкі і фінансавання Erasmus+.

Тры лепшыя праекты атрымаюць падтрымку ад SALTO Усходняя Еўропа і Каўказ (EECA) для падрыхтоўкі і падачы заяўкі Erasmus+.

Анлайн-акселератар запланаваны на верасень — лістапад 2025 года. Афлайн-сесія адбудзецца ў Варшаве 11–13 снежня 2025 года.

LAB-35 з’яўляецца часткай Школы кампетэнцый, адукацыйнага праекта для беларусаў па развіцці навыкаў, неабходных у сучасным свеце.

Каб падаць заяўку на ўдзел у акселератары, запоўніце гэту форму.

Апошні тэрмін падачы заявак — 4 верасня. Даведайцеся больш: аб’ява і форма заяўкі

Scroll to top