Еўрапейскі парламент прымае заяўкі праваабаронцаў на стыпендыю Сахарава 2026

Чатырнадцаць праваабаронцаў з краін па-за ЕС змогуць прайсці двухтыднёвы інтэнсіў (7–20 чэрвеня 2026) у Бруселі і іншым горадзе ЕС.

Праграма дае веды пра механізмы ЕС па правах чалавека, сустрэчы з дэпутатамі і экспертамі, семінары па бяспецы, камунікацыі, супрацьдзеянні дэзінфармацыі, устойлівасці і дакументаванні парушэнняў.

Поўнае пакрыццё: пералёт, пражыванне, суткавыя выдаткі.

Патрабаванні:

  • вопыт абароны правоў чалавека (НДА або індывідуальна)
  • высокі ўзровень англійскай мовы
  • гатоўнасць дзяліцца вопытам пасля вяртання

Адбор улічвае гендэрны баланс, геаграфію і тэмы правоў чалавека

Дэдлайн: 15 лютага 2026, 00:00 CET  

Апавяшчэнне паспяховых кандыдатаў — да 9 сакавіка 2026.

Падрабязнасці 

Scroll to top