Прэмія European Press Prize для журналістаў

Прэмія існуе, каб падтрымліваць тых, хто штодня правярае факты, публікуе дакладныя дадзеныя і ўтрымлівае стандарты, неабходныя для даверу да медыяў. І вы можаце падаць туды сваю працу!
Асноўныя моманты для падачы працы на European Press Prize:
- Работы прымаюцца ў пяці катэгорыях: рэпартажы, інавацыйны праект, расследаванні, грамадскі дыскурс і міграцыйная журналістыка.
- Тэкст павінен быць асноўнай часткай працы, журы не ацэньвае фарматы, дзе пісьмовая частка не з’яўляецца цэнтральнай.
- Падавайце артыкул на мове арыгінала. Дадаткова трэба прыкласці англійскую пераклад.
- Пры запаўненні заяўкі вам трэба будзе пазначыць асобу, якая рэкамендуе вас.
Дэдлайн: 14 снежня 2025 года.
Больш падрабязна аб прэміі – па спасылцы
Калі ў вас застануцца пытанні, напішыце на info@europeanpressprize.com.
