Фемгрупа Беларусь запрашае вас на Феммітап 2026

Сінхранізацыя беларускага фемінісцкага поля: фармаванне і развіццё супрацоўніцтва
3–6 верасня 2026. Польшча.
Мэта — стварыць прастору для сінхранізацыі фемінісцкага поля, выпрацоўкі агульнага разумення выклікаў і пошуку кропак дотыку.
Удзельні:цы Феммітапа змогуць:
- даведацца, чым карысныя міжнародныя фемінісцкія сеткі і аб’яднанні
- абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі развіцця беларускага фемруху
- абмяняцца сучаснымі практыкамі супрацьдзеяння праваму павароту
- пазнаёміцца з феміністкамі розных пакаленняў
- абмеркаваць варыянты выхаду з грантавай залежнасці
- знайсці партнёрак для сумесных дзеянняў
- пазнаёміцца з камандай і дзейнасцю Фемгрупы
Ключавыя напрамкі (key notes):
- Пераемнасць і міжпакаленчы дыялог
- Міжнародная адвакацыя і праца з фемінісцкімі сеткамі
- Гендарна абумоўлены гвалт і харасмент у дэмакратычных прасторах
- Устойлівае, дыверсіфікаванае і незалежнае фінансаванне
У Феммітапе возьмуць удзел:
- Актывіст:кі і прадстаўні:цы ініцыятыў, уцягнутыя ў грамадскі, палітычны і нізавы актывізм, якія пазіцыянуюць сябе як фемініст:кі і/ці цікавяцца фемінізмам і гендарнымі пытаннямі.
- Жанчыны*, якія раней не былі ўцягнутыя ў актывізм, але хочуць працаваць з праблемамі сваёй мэтавай ці прафесійнай групы праз фемоптыку.
- Прадстаўніцы Фемгрупы.
- Таксама сярод запрошаных эксперт:ак — грамадскія і палітычныя актывіст:кі, нізавыя ініцыятывы, гендарныя даследчы:цы і эксперт:кі, прадстаўні:цы медыя, культуры, спорту, мастацтва, медыцыны, адукацыі і эканомікі.
Колькасць месцаў абмежаваная, удзельні:цы будуць адабраныя на падставе матывацыі.
Дэдлайн падачы заявак: да 5 чэрвеня 2026 года.
Пацверджанне ўдзелу: да 15 чэрвеня 2026 года
tg: @stasya_tsiarentsyeva
femgroupbelarus@gmail.com
