Чатыры гарады, адзін фестываль: PRADMOVA адкрывае прыём заявак

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA – гэта незалежная культурная падзея, што яднае сучасную беларускую думку, слова, вобраз і рух. Фестываль стаў ужо традыцыйным месцам сустрэчы выдаўцоў, аўтараў, перакладчыкаў, мастакоў, дызайнераў, даследчыкаў, музыкаў, тэатральных творцаў і, вядома, чытачоў. У праграме – прэзентацыі кніг, дыскусіі, літаратурныя чытанні, канцэрты, перформансы, аўтограф-сесіі, майстар-класы і мноства іншых фарматаў, прысвечаных вольнаму мысленню, творчасці і культурнаму выказванню.

Восенню 2025 года PRADMOVA завітае ў чатыры еўрапейскія гарады. Першыя імпрэзы адбудуцца ў Вільні (10-12 кастрычніка), далей фестываль адбудзецца ў Празе (24-26 кастрычніка), затым завітае ў Познань (7-9 лістапада), а скончыцца вялікім фестывалем у Варшаве (21-24 лістапада). Таксама імпрэзы будуць адбывацца анлайн напрацягу фестывальнага сезону – з кастрычніка па лістапад.

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у фестывальнай праграме. Узяць удзел могуць асобы і ініцыятывы, якія працуюць з беларускай літаратурай, мовай, мастацтвам, думкай і/або грамадскай тэматыкай – праз тэкст, візуальнае выказванне, перформанс, даследаванне ці іншыя формы.

Заяўкі прымаюцца да 30 ліпеня (уключна) праз анлайн-форму на сайце фестывалю: pradmova.eu . Перад тым, як падаць заяўку, неабходна зарэгістравацца на сайце альбо ўвайсці ў свой уліковы запіс.

Абмежаванняў па ўзросце, досведзе або месцы жыхарства няма. Мы адкрытыя да эксперыменту, дыялогу і нечаканых фарматаў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз info@pradmova.by  або ў сацсетках @pradmova.

Вільня – 10-12 кастрычніка

Прага – 24-26 кастрычніка

Познань – 7-9 лістапада

Варшава – 21-24 лістапада

Анлайн – з кастрычніка па лістапад

PRADMOVA – гэта прастора, дзе слова набывае вагу. Далучайцеся – і скажыце сваё.

Паводле https://pradmova.eu/chatyry-garady-adzin-festyval-pradmova-adkryvae-pryjom-zayavak/

Scroll to top