Чатыры курсы па старытэлінгу для самастойнага вывучэння

Курсы будуць карысныя:
- актывістам грамадзянскай супольнасці,
- кіраўнікам праектаў, менеджэрам па камунікацыі ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці,
- а таксама для ўсіх, хто хоча даведацца больш аб прымяненні тэхнік сторытэлінгу для больш эфектыўных зносін са сваёй мэтавай аўдыторыяй.
1. Сторытэллінг: Знайдзіце сваю гісторыю
Курс Сторытэлінг: Знайдзіце сваю гісторыю будзе карысны ўсім, хто хоча даведацца, як правільна пабудаваць гісторыю, каб яна дапамагла зрабіць вашы праекты ці арганізацыю цалкам вядомымі і запамінальнымі.
Курс засяроджваецца на тых ведах, якія неабходныя ў эпоху лічбавых тэхналогій, каб пісьменна ствараць гісторыі і даносіць місію вашых праектаў ці арганізацый.
У выніку навучання вы даведаецеся пра мастацтва распавядання гісторый, аб кожным этапе сторытэлінгу, у тым ліку пра стварэнне лічбавых гісторый.
Курс прызначаны для самастойнага вывучэння і складаецца з 4 модуляў. Прыкладнае размеркаванне часу 5 гадзін.
2. Сторытэлінг: Пабудова вашай гісторыі
У выніку вывучэння гэтага курса вы даведаецеся аб ўсіх ключавых этапах працэсу пабудовы гісторыі, ад планавання да распаўсюджвання, акрамя таго будуць разгледжаны інструменты для рэдагавання гісторыі ды яе праверкі на адпаведнасць фактам у залежнасці ад выбранага тыпу.
Курс прызначаны для самастойнага вывучэння і складаецца з 6 модуляў.
Прыкладнае размеркаванне часу – 4 гадзіны.
3. Сторытэлінг: Распаўсюджванне гісторыі
Курс дазволіць дазнацца больш аб публікацыі блогаў, трансляцыі падкастаў, стварэнні раскадровак, відэагісторыях і іншых спосабах, як эфектыўна распаўсюджваць вашу гісторыю.
У выніку вывучэння гэтага курса вы даведаецеся аб прымяненні тэхнік сторытэлінгу для больш эфектыўнай камунікацыі са сваёй мэтавай аўдыторыяй.
Курс прызначаны для самастойнага вывучэння і складаецца з 2 модуляў.
Прыкладнае размеркаванне часу 5 гадзін.
4. Сторытэлінг: Лічбавыя элементы для сторытэлінгу
Курс Лічбавыя элементы для сторытэлінгу будзе карысны ўсім, хто хоча стварыць лічбавую гісторыю і данесці яе непасрэдна да чытачоў і карыстальнікаў.
Курс засяроджаны на лічбавых інструментах сторытэлінга. У выніку вывучэння курса вы даведаецеся як выбіраць правільныя тэхналогіі, інструменты і платформы, а таксама прымяненні тэхнік сторытэлінгу для эфектыўнай камунікацыі са сваёй мэтавай аўдыторыяй.
Курс прызначаны для самастойнага вывучэння і складаецца з 7 навучальных модуляў ды 1 фінальнага задання.
Прыкладнае размеркаванне часу: 5 гадзін.