Бясплатны анлайн-курс ад Нацыі лідараў “Ад выгарання да рэсурсу”

Курс, які дапаможа вярнуць энергію, здабыць устойлівасць і зноў адчуць радасць жыцця.
Старт 5 патоку: 1.12.2025
Рэгістрацыя: 17.11-30.11.2025
Запісацца на курс
Для каго і навошта: апатыя, стома, раздражняльнасць, страта інтарэсу — знаёма?
Гэты курс дапаможа крок за крокам:
- лепш разумець свой стан
- спраўляцца са стрэсам і трывогай
- знаходзіць апоры і каштоўнасці
- клапаціцца пра сябе без пачуцця віны
- папаўняць рэсурс і падтрымліваць энергію
Як праходзіць курс:
- 3 тыдні
- 6 модуляў
- кароткія відэалекцыі (да 15 хвілін) + канспекты
- заданні са зваротнай сувяззю
- групавыя вэбінары/чаты ў цёплай і прыязнай атмасферы
Курс пабудаваны так, каб не перагружаць, а мякка вяртаць сілы.
Праграма курса
- Модуль 1. Эмацыйнае выгаранне. Што гэта такое?
- Модуль 2. Стрэс. Што гэта, навошта ён нам і як з ім жыць?
- Модуль 3. Ідэнтычнасць, або Хто я?
- Модуль 4. На што я магу абаперціся? Пагаворым пра апоры, каштоўнасці і сэнсы.
- Модуль 5. Што нам перашкаджае? Пагаворым пра віну ацалелага, пракрастынацыю і перфекцыянізм.
- Модуль 6. Як жыць далей? Клопат пра сябе і адказнасць за свой дабрабыт.
